25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Офіс АБСЕ скурчыўся да ўзроўня кулуарнага дарадцы ўладаў»

10

Старшыня АГП у чарговы раз раскрытыкаваў офіс АБСЕ у Менску.

«На жаль, вымушаны канстатаваць, што офіс АБСЕ перастаў быць генератарам якіх-небудзь ідэяў, ініцыятываў, прапановаў. Яго дзейнасць скурчылася да функцыі кулуарнага дарадцы беларускіх уладаў. Не больш за тое»,- заявіў апазіцыйны палітык у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

«Ён перастаў быць якімсьці важным фактарам. Нейкія дробныя ініцыятывы, нейкія дробныя скандалы. Гэта - выраджэнне офіса АБСЕ у Беларусі»,- заявіў Анатоль Лябедзька.

Палітык адзначыў, што кіраўнік офіса Ханс-Ёган Шміт амаль перастаў супрацоўнічаць з апазіцыяй.

Анатоль Лябедзька ўзгадаў часы, калі офісам АБСЕ у Беларусі кіраваў Ханс-Георг Вік. Паводле яго словаў, менавіта тады пачаўся дыялог паміж уладамі і апазіцыяй па пытаннях зменаў выбарчага заканадаўства, які ў выніку быў замарожаны Аляксандрам Лукашэнкам.

Нагадаем, што 27 траўня кіраўнік менскага Офіса АБСЕ Ханс-Ёган Шміт заявіў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не будзе разглядаць прапановы па змене Выбарчага кодэкса Беларусі, падрыхтаваныя экспертамі і ўзгодненыя суб'ектамі дэмакратычнай кааліцыі.

Нядаўна амбасадар Ханс-Ёган Шміт даў інтэрв'ю агенцтву БелаПАН, што таксама выклікала шквал крытыкі ў адрас дыпламата. У прыватнасці, амбасадар Шміт заявіў, што не лічыць праблему захавання правоў чалавека прыярытэтам, у той час як на адкрыцці сесіі ПА АБСЕ прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус зазначыў, што менавіта захаванне правоў чалавека з'яўляецца галоўным каталізатарам зменаў у краінах былога Савецкага Саюза і ў цэлым ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках