25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін: «Над Аўтуховічам рыхтуюць паказальны працэс»

8

Палітык і былы палітвязень Аляксандр Казулін заявіў, што ўлады працягваюць пужаць грамадства сілавымі метадамі.

Паводле Аляксандра Казуліна, сёння рыхтуецца «паказальны суд» над ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам, прызнаным праваабаронцамі палітычным вязнем, паведамляе «Еўрарадыё».

«Зараз рыхтуецца прыняцце заканадаўства, дзе арышты людзей будуць праводзіцца без санкцыі пракурора і рыхтуецца такі паказальны суд над Аўтуховічам. Зразумела, што ўлады рыхтуюцца вырашаць сацыяльна-эканамічныя праблемы сілавымі метадамі і спрабуюць запалохаць грамадства», -- кажа Аляксандр Казулін.

Былы палітвязень адзначае, што міравая супольнасць мусіць звярнуць увагу на справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Мне вельмі цікава, чаму справе Аўтуховіча не надзяляецца столькі ўвагі, як яна таго заслугоўвае, -- заяўляе Аляксандр Казулін. -- А тым больш зараз, калі яму інкрымінуюць дзяржаўны тэрарызм — гэта ж упершыню ў нашай краіне! Зразумела, што зараз рыхтуюць такі паказальны працэс, дзе яму могуць даць не менш за дзесяць гадоў. І для гэта проста няма аніякіх падстаў».

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя ў Ваўкавыску 8 лютага і дастаўлены ў менскі следчы ізалятар №1. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і «іншых асоб» (фармулёўка прэс-службы МУС) была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

З 16 красавіка па 16 ліпеня палітвязень Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў самыя кароткія тэрміны ці перадаць справу ў суд, ці змяніць усім падследным меру ўтрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыяздзе.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з СІЗА, змяніўшы меру ўтрымання на падпіску аб нявыяздзе. Асіпенка і Аўтуховіч працягваюць знаходзіцца за кратамі.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртая ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках