26 лiстапада 2024, aўторак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны зэканоміла на страхоўцы знішчальніка Су-27, які разбіўся ў Польшчы

15

Знішчальнік Су-27УБМ ВПС Беларусі быў застрахаваны ўсяго на 900 тысяч даляраў.

Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла генеральны дырэктар беларускай страхавой кампаніі «Прамтрансінвест» Любоў Сімончык.

«На вялікі жаль, знішчальнік, які разбіўся, быў застрахаваны не на поўную суму», - падкрэсліла суразмоўца агенцтва.

Адзначым, што па дадзеных сайта АвіяПорт, кошт Су-27 складае каля 35 мільёнаў даляраў.

Сімончык таксама паведаміла, што страхавальнікам баявога самалёта выступіла Міністэрства абароны Беларусі, а выплата пакрыцця будзе праведзеная на працягу дзесяці дзён пасля складання прадстаўнікамі кампаніі адпаведнага акта.Зараз яны працуюць на месцы катастрофы. Кожны з загінулых лётчыкаў беларускіх ВПС, па словах кіраўніка «Прамтрансінвеста», быў застрахаваны на 15 тысяч даляраў.

Нагадаем, што беларускі знішчальнік ВПС разбіўся 30 жніўня 2009 года на авіяшоў у польскім Радаме падчас выканання паказальнага палёту. Па дадзеных ваеннага ведамства Беларусі, прычынай катастрофы магло стаць трапленне птушкі ў паветразаборнік рухавіка, а лётчыкі не паспелі катапультавацца з-за таго, што адводзілі самалёт далей ад населенага пункта.

Тым не менш, як адзначаюць польскія эксперты, якіх цытуюць мясцовыя СМІ, пілоты маглі дапусціць памылку, занадта позна пачаўшы манеўр на малой вышыні. Сярод іншых прычын называюць ненадзейнасць самалёта, бо беларускі Су-27 істотна адрозніваецца ад сучасных мадыфікацый, што выпускаюцца для іншых краін.

Паводле дадзеных ваеннага ведамства, афіцэры, якія пілаціравалі самалёт, валодалі дастатковым досведам. Так, намеснік камандуючага Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі меў каля 2700 гадзін налёту.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках