25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры збіцці амапаўцы зламалі нос Зміцеру Бародку?

9

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» разам з астатнімі затрыманымі правёў ноч у турме на Акрэсціна.

Сёння Зміцера Бародку разам з астатнімі дэманстрантамі прывезлі ў Цэнтральны суд Менска. Журналісты адразу змаглі ўбачыць, што ў актывіста зламаны нос, твар распухлы, у сіняках.

Тым не менш, учора ўвечары у РУУС, дзе знаходзіліся арыштаваныя дэманстранты, не пусцілі урачоў «хуткай дапамогі». Медыкаў выклікалі актывісты апазіцыі, якія знаходзіліся ля будынка Цэнтральнага РУУС, дзе ўтрымлівалі ўдзельнікаў акцыі.

Арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка паспеў паведаміць сайту www.charter97.org, што шмат хто з затрыманых збіты АМАПам і мае патрэбу ў дапамозе ўрачоў.

«Нас збівалі пры затрыманні на плошчы і ў амапаўскім аўтобусе па дарозе ў РУУС. Людзей білі дубінкамі па галаве, збівалі нагамі. На некаторых надзявалі кайданкі. Збіты Віктар Івашкевіч, у Зміцера Бародкі твар ў крыві. Некаторыя ў напаўпрытомным стане. Мяне ўдарылі па галаве пяць разоў. Амапаўцы і супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС адмаўляюцца выклікаць урачоў. Абыходжанне з дэманстрантамі – звярынае», -- паведаміў Зміцер Бандарэнка.

Нагадаем, што ўчора ў Менску была жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая прайшла пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі!». Затрыманыя дзесяткі апазіцыянераў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках