25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенкамат занёс актывіста «Маладога Фронту» у спісы невыязных

1

1 верасня Яўгеній Скрабец накіраваў зварот у Берасцейскі абласны ваенны камісарыят.

Ён папрасіў правесці праверку законнасці забароны яму выязджаць за межы Рэспублікі Беларусь. Забарона была санкцыянаваная Берасцейскім аб'яднаным ваенным камісарыятам.

9 верасня актывіст «Маладога Фронту» даведаўся, што не мае права выехаць за межы Беларусі. Але да гэтага часу ён не можа зразумець, чаму яго зрабілі невыязным.

«Я не трапляю пад катэгорыю грамадзянаў, якім выезд забаронены. Канкрэтна: пад катэгорыю ўхілістаў, таму што ў ваенны камісарыят па ўсіх пазовах, дзе стаяў мой подпіс, я з'яўляўся своечасова», - сказаў «Еўрарадыё» Яўген Скрабец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках