25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўночная Карэя прыгразіла правесці яшчэ адно ядзернае выпрабаванне

Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір прыгразіў правесці трэцяе ядзернае выпрабаванне, калі ЗША і міжнародная супольнасць актывізуюць санкцыі супраць КНДР.

Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкаю на няўрадавую арганізацыю «Адкрытае радыё для Паўночнай Карэі».

У прыватнасці кіраўнік КНДР заклікаў мясцовых партыйных і вайсковых лідэраў «быць поўнымі рашучасці правесці трэцяе і больш магутнае ядзернае выпрабаванне, калі замест наладжвання дыялогу з Поўначчу ЗША звернуцца да ўзмацнення санкцый».

Разам з тым Кім Чэн Ір падкрэсліў магчымасць аднаўлення шасцібаковых перамоў па ядзернай праблеме КНДР пры ўмове пачатку наўпроставага дыялогу паміж Пхеньянам і Вашынгтонам.

Нагадаем, першае падземнае выпрабаванне ядзернай прылады КНДР правяла 9 кастрычніка 2006 года. Пасля гэтага Рада Бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая абмяжоўвае пастаўкі Пхеньяну прадукцыі і тэхналогій, што могуць быць выкарыстаныя ў вайсковых мэтах, у прыватнасці, для ўзбагачэння ўрана. Паўночная Карэя са свайго боку абяцала адмовіцца ад ядзерных узбраенняў, як толькі перастане адчуваць пагрозу з боку ЗША.

25 траўня КНДР правяла другое ядзернае выпрабаванне, магутнасць выпрабаванай ядзернай прылады склала ад 10 да 20 кілатон. У адказ Рада бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю з новымі санкцыямі супраць Паўночнай Карэі, у якой асуджаюцца дзеянні Пхеньяна і ўказваецца на немагчымасць атрымання ёю статусу ядзернай дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках