25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» скарачае персанал

11

Кіраўніцтва Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» мае намер у верасні адправіць значную частку персанала ў неаплочваемы адпачынак.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адзін з супрацоўнікаў філіяла.

Паводле яго звестак, у верасні філіял мусіць забяспечыць часовае скарачэнне 676 штатных адзінак, асноўныя скарачэнні тычацца цэнтра тэхнічнай эксплуатацыі, сервіснага абслугоўвання, камерцыйнай службы, транспартнага ўчастка.

Супрацоўнікам прапаноўваюць у верасні скарыстацца правам на адпачынак без захавання зарплаты па сямейна-бытавых прычынах.

Дадзенае рашэнне было прынятае для выканання плана па сярэднеспіскавай колькасці працаўнікоў. Юрыдычнай падставай для часовага скарачэння колькасці працаўнікоў у верасні з'яўляецца арт. 190 Працоўнага кодэкса і прадугледжаная калектыўнай дамовай РУП «Белтэлекам» норма ў раздзеле «Дадатковыя ільготы, медыцынскае абслугоўванне, аздараўленне, жыллёва-бытавая праца».

РУП «Белтэлекам» з'яўляецца нацыянальным аператарам электрасувязі Беларусі і манапалістам у сферы міжгародняга і міжнароднага роўмінгу, знешняга доступу да інтэрнэту. Колькасць супрацоўнікаў кампаніі складае каля 12 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках