25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля рэзідэнцыі прэзідэнта і парламента Літвы пратэстуюць супраць прыезду Лукашэнкі (Фота, абноўлена)

10

Раніцай 16 верасня, перад пачаткам перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Далі Грыбаўскайтэ, ля будынка працоўнай рэзідэнцыі прэзідэнта Літвы прайшоў пікет.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары выступалі супраць візіту Лукашэнкі ў Літву. Удзельнікі пікету заявілі, што выступаюць за наладжванне партнёрскіх сувязяў з Беларуссю, аднак супраць парушэнняў правоў чалавека ў рэспубліцы. Пікетчыкі сустрэлі картэж Лукашэнкі, які пад'ехаў да будынка палаца літоўскага прэзідэнта.

Зраніцы насупраць будынка літоўскага парламента, на супрацьлеглым беразе ракі на набярэжнай, з папяровых самалёцікаў белага і чырвонага колераў быў выкладзены бел-чырвона-белы сцяг, а таксама разгорнуты вялікі плакат, на якім намаляваны перакрэслены твар з вусамі і надпіс: No country for moustache ("У гэтай краіне вусам - не").

«Мы хочам звярнуць увагу на тое, што сёння прайшло роўна 10 гадоў з таго дня, калі зніклі лідэры беларускай апазіцыі», – сказаў журналістам адзін з арганізатараў акцыі пратэсту, старшыня Лігі маладых кансерватараў Арнольдас Піктжырніс.

16 верасня ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень салідарнасці з сем'ямі палітвязняў і зніклых без вестак. Увечары на Кастрычніцкай плошчы Менска запланаваная акцыя.

Фота ru.delfi.lt

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках