25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень беларускай салідарнасці ў Вашынгтоне

1

Беларускі «Свабодны тэатр» выступіць у вашынгтонскім Цэнтры выканальніцкіх мастацтваў са спектаклем, заснаваным на рэальнай гісторыі Ірыны Красоўскай, чый муж быў выкрадзены і забіты ў Беларусі.

Паказ спектакля «Спасцігаючы каханне» прымеркаваны да дзесятай гадавіны знікнення ў Беларусі віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.

Пасля прэм'еры ў Вашынгтоне спектакля «Спасцігаючы каханне» пройдзе прыём у памяць пра зніклых у Беларусі апазіцыянераў, арганізаваны Ірынай Красоўскай. Удава зніклага грамадскага дзеяча заснавала грамадзянскую ініцыятыву «Мы памятаем», якая распаўсюджвае інфармацыю пра палітычна матываваныя знікненні беларускіх грамадзянаў і інфармуе сусветную супольнасць пра сітуацыю ў Беларусі.

Напярэдадні, 15 верасня, беларускі «Свабодны тэатр» паказаў у сталіцы ЗША спектакль «Пакаленне Jeans» -- аўтабіяграфічны маналог барацьбіта за свабоду, які распавядае пра сваё станаўленне ў асяроддзі контркультуры, што лічыла джынсы і заходнюю музыку знакамі свабоды. Спектакль прайшоў з вялікім поспехам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках