25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна з журналістамі ў Беларусі (Фота, відэа)

24

У межах кампаніі па «адбельванні» рэжыму беларускія ўлады ўжылі новую подлую тактыку.

16 верасня амапаўцы не давалі журналістам здымаць на фота і відэакамеры жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі, якая праходзіла ў Менску ў дзясятую гадавіну знікнення лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Амапаўцы накідваліся на фотакарэспандэнтаў агенцтваў «Асашыэйтэд Прэс», «Рэйтэр», «Франс Прэс», сайта www.charter97.org, амерыканскай радыёстанцыі «Свабода/Свабодная Еўропа», газетаў «Наша Ніва», «Белгазеты», агенцтва БелаПАН і іншых СМІ, не даючы ім весці фота- і відэаздымку таго, як сілавікі ўжывалі сілу ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Да кожнага карэспандэнта былі прыстаўленыя па тры-чатыры амапаўцы, якія закрывалі рукамі аб'ектывы фотакамераў, груба піхалі журналістаў, білі іх па руках пры найменшай спробе зняць тое бяззаконьне, якое адбывалася. Супраць журналістаў ужывалі фізічны гвалт, шкодзячы пры гэтым іх апаратуры.

Відэа Радыё Свабода

Відавочна, што амапаўцы выконвалі спецыяльны загад па нейтралізацыі журналістаў. «Нам загадалі – мы выконваем», - сказаў журналісту сайта www.charter97.org адзін з амапаўцаў у цывільным.

«У Беларусі ўжо становіцца нормай, калі нас, журналістаў, пазбаўляюць акрэдытацыі, калі нам забараняюць прысутнічаць на мерапрыемствах, якія паводзяць органы дзяржаўнай улады, калі супраць нас ажыццяўляюць палітыку эканамічнага «задушэння», перашкаджаюць распаўсюду. Але сёння ў Беларусі супраць журналістаў ужылі забарону на прафесію. Па Канстытуцыі журналісты маюць права прысутнічаць на грамадска значных мерапрыемствах. Гэта наш прафесійны абавязак – быць там, дзе праходзяць грамадска значныя падзеі. Тое, што адбылося сёння – гэтае забарона на прафесію. На гэтым тыдні ў Менск прыедзе дэлегацыя Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Мы абавязкова распавядзем нашым калегам пра тое, што адбывалася ў Менску 16 верасня», -- заявіла ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.

Агент у цывільным перашкаджае працы фотакарэспандэнта «Асашыэйтэд Прэс»

А гэта не даюць працаваць журналісту амерыканскай радыёстанцыі «Свабода/Свабодная Еўропа»

Амапаўцы замінаюць працы фотакарэспандэнта агенцтва "Рэйтар"

Агент у цывільным перашкаджае працы фотакарэспандэнта «Асашыэйтэд Прэс»

А гэта не даюць працаваць журналісту амерыканскай радыёстанцыі «Свабода/Свабодная Еўропа»

Агент у цывільным перашкаджае працы фотакарэспандэнта «Асашыэйтэд Прэс»

А гэта не даюць працаваць журналісту амерыканскай радыёстанцыі «Свабода/Свабодная Еўропа»

«Гобліны» у цывільным супраць www.charter97.org

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках