25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзеных у Беларусі апазіцыянераў узгадвалі ў Варшаве (Фота)

1

16 верасня беларусы, якія пражываюць у Польшчы, а таксама актывісты польскіх грамадскіх арганізацыяў правялі акцыю салідарнасці ў Варшаве.

У сувязі з 10-й гадавінай знікнення лідэраў беларускай апазіцыі перад офісам упаўнаважанага па правах чалавека ў Польшчы былі выстаўленыя партрэты Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Удзельнікі акцыі запалілі перад імі свечкі памяці.

Першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і яго сябар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі бясследна зніклі ў Менску 16 верасня 1999 года.

Раней, таксама ў 1999 годзе, знік Юры Захаранка - экс-кіраўнік МУС Беларусі, які стаў апазіцыйным палітыкам. У 2000 годзе знік аператар ГРТ Дзмітры Завадскі.

Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненне ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках