25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: Так паводзяць сябе фашысты

6

Моладзевы лідэр, былы палітвязень Андрэй Кім распавёў пра абыходжанне амапаўцаў з затрыманымі апазіцыянерамі ў Цэнтральным РУУС Менска пасля разгону акцыі 16 верасня.

«Цэнтральны РУУС даўно зарэкамендаваў сябе як узор фашысцкіх паводзінаў у адносінах да «палітычных». У гэты раз яны пацвердзілі сваю рэпутацыю. Звычайна ў райаддзелах міліцыі лютуе ў асноўным АМАП, але тут міліцэйскае кіраўніцтва таксама не адставала. Я шмат чаго не бачыў, бо мне загадалі стаяць тварам да сцяны і не рухацца, але я чуў, як затрыманых на акцыі салідарнасці збівалі і абражалі, збівалі Міколу Статкевіча, тых, хто адмаўляўся праходзіць дактыласкапію, таксама білі. Мне шкада людзей, якія настолькі азлобіліся, што здольныя на такія зверствы.» -- сказаў Андрэй Кім у інтэрв’ю сайту «Еўрапейская Беларусь».

16 верасня была жорстка разагнаная Акцыя салідарнасці, прысвечаная 10-й гадавіне выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Падчас разгону былі затрыманыя 35 актывістаў апазіцыі. Многія з іх былі збітыя пры затрыманні, збіццё працягвалася і ў Цэнтральным РУУС, куды яны былі дастаўленыя пасля акцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках