25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускіх тавараў «прастымулююць» указам

12

Пра гэта паведаміў 18 верасня на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Ліхачэўскі.

Указ прэзідэнта аб стымуляванні індывідуальнымі прадпрымальнікамі экспарту беларускіх тавараў можа быць прыняты ў найбліжэйшыя дні.

Зараз дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. «Мы чакаем яго прыняцця з дня на дзень», — падкрэсліў прадстаўнік Мінэканомікі.

Паводле яго словаў, праект дакумента прадугледжвае максімальнае спрашчэнне сістэмы падаткаабкладання ІП-экспарцёраў, а таксама пераглядае «да мінімальнага зніжэння падаткаабкладання прадпрымальнікаў-экспарцёраў», піша БелаПАН.

Акрамя гэтага, згодна з праектам указа, прадугледжваецца выплата прадпрымальнікамі-экспарцёрамі гандлёвага збору ў памеры адной базавай велічыні (35 тысяч рублёў) у месяц. Праект указа таксама ўтрымлівае норму аб магчымасці наяўных разлікаў прадпрымальнікаў-экспарцёраў з юрыдычнымі асобамі.

Прадугледжваецца норма аб прадстаўленні безліцэнзійнага права ажыццяўлення міжнародных перавозак самім ІП альбо наёмнай арганізацыяй ,транспартам, грузапад'ёмнасцю не больш за 3,5 тоны.

Ліхачэўскі таксама паведаміў, што праект указа прапаноўвае прадстаўленне індывідуальным прадпрымальнікам-экспарцёрам права не залічаць на разліковыя рахункі ў банку валюту, атрыманую ад рэалізацыі беларускіх тавараў за мяжой.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках