25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У найбліжэйшыя месяцы ўладам прыйдзецца адказаць за знікненне Красоўскага

5

Камітэт па правах чалавека ААН вызначыў Рэспубліцы Беларусь канчатковы тэрмін – 15 лістапада 2009 года – для падрыхтоўкі адказу па зыску сям’і зніклага Анатоля Красоўскага.

Зыск быў пададзены ў Камітэт па правах чалавека ААН 16 лістапада 2008 года, тэрмін адказу быў першапачаткова прызначаны на 16 траўня 2009 года. Аднак місія Беларусі пры ААН запатрабавала прадставіць ёй копію зыску і дадатковых дакумэнтаў на расейскай мове (арыгінал напісаны па-ангельску), і тэрмін быў скасаваны, паведамляе «Радыё Свабода».

Зыск Красоўскіх складаецца са ста пунктаў і мае дадатак у выглядзе 26 дакумэнтаў аб’ёмам больш за тысячу старонак.

Нагадаем, што бізнэсмэн Анатоль Красоўскі знік 16 верасня 1999 года разам з палітыкам Віктарам Ганчаром. Ірына і Валерыя Красоўскія патрабуюць ад Рэспублікі Беларусь неадкладна дапытаць падазраваных у знікненні Анатоля Красоўскага, якія былі названыя ў адмысловым мемарандуме дэпутата Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Хрыстаса Пургурыдыса, правесці адкрытае расследванне знікнення Анатоля Красоўскага, указаць месца яго пахавання, кампенсаваць ахвярам гвалтоўнага знікнення Анатоля Красоўскага маральныя і матэрыяльныя страты.

Міравая супольнасць падазрае ў арганізацыі выкраданняў супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрону ў іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках