25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталічныя крамы ўдвая скарацілі продаж імпартных тавараў

6

За восем месяцаў 2009 года крамы Менска скарацілі продаж імпартных тавараў на 51,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года.

Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынка Менгарвыканкама. Там адзначылі, што ўдзельная вага тавараў беларускай вытворчасці ў агульным аб'ёме продажу дзяржкрамаў склала 65,4%, паведамляе БелТА.

Удзельная вага харчовых тавараў беларускай вытворчасці склала 78%, а нехарчовых - 50,8%.

У Менгарвыканкаме ўдакладнілі, што для павелічэння аб'ёму рознічнага таваразвароту за кошт продажу айчынных тавараў сталічныя крамы супрацоўнічаюць з банкамі і прапаноўваюць насельніцтву праграмы мэтавага спажывецкага крэдытавання пры набыцці беларускіх вырабаў.

Акрамя таго, каб актывізаваць продаж аб'екты гандлю горада сталі часцей выкарыстоўваць такія маркетынгавыя мерапрыемствы, як кірмашы, пашыраныя выставы-продажы, дэгустацыі, адкрыццё фірмовых секцыяў і аддзелаў.

Нагадаем, што ў жніўні Менгарвыканкам прыняў рашэнне павялічыць долю беларускай прадукцыі ў рознічнай сетцы Менска да 90% па групе харчовых тавараў і да 70% - па групе нехарчовых тавараў. Павялічыць асартымент беларускай прадукцыі неабходна да 31 снежня бягучага года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках