25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«The New York Times»: Тэатр як палітычная барацьба ў Беларусі

4
«The New York Times»: Тэатр як палітычная барацьба ў Беларусі

Прыхільнікамі «Свабоднага тэатра» з’яўляюцца Том Стоппард, Вацлаў Гавел, Мік Джагер, Марк Равенхіл, піша вядучая амерыканская газета «The New York Times».

Падаем поўны тэкст артыкула ў перакладзе сайта www.charter97.org:

Усе разбіраюць інструменты і пачынаюць граць беларускую народную мелодыю. З чамадана выскоквае дзяўчына ў народным касцюме з вянком на галаве. Спяваючы, яна пускаецца ў скокі.

На сцэну праецыюецца тэкст на беларускай мове: «Каля 20 тысяч дзяўчын у Беларусі маюць патрэбу ў працы».

Працягваючы танчыць, яна распранаецца да бялізны, і тэкст на сцэне змяняецца: «Трынаццаць мадэльных агенцтваў, якія супрацоўнічаюць з Міністэрствам культуры, прадюць беларускіх дзяўчат ў сэксуальнае рабства». Наступны надпіс – «2842 крымінальныя справы ўзбуджаныя ў Беларусі ў 2007 годзе па факце гандлю людзьмі».

Сардэчна запрашаем у свет «Свабоднага тэатра», адзінага незарэгістраванага, і таму незалежнага тэатральнага калектыва ў 10-мільённай краіне на краі Еўропы, якой з 1994 года кіруе Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым спектаклі, трэцяй частцы трылогіі «Зона Маўчання» пад назваю «Лічбы», трупа спрабуе пры дапамозе пантамімы, танца і метафар ажывіць статыстычныя дадзеныя, якія аўтарытарны ўрад хацеў бы ігнараваць альбо схаваць.

«Свабодны тэатр» стаіць па-за законам, бо ён не зарэгістраваны.

Ад моманту свайго заснавання чатыры гады таму трупа вымушаная весці падпольнае існаванне, паказваючы п’есы то ў барах, то ў рэстаранах, то на прыватных кватэрах. Пра спектаклі паведамляецца за дзень ці два па Інтэрнэце; жадаючыя іх наведаць мусяць даслаць ліст па электроннай пошце. Паводле словаў мэнэджэра тэатра Марыі Вавохінай, часам 2000 чалавек хочуць прыйсці на спектакль, хаця месца можа змясціць толькі 50.

Гледачам прызначаюць час і месца сустрэчы ў цэнтры Менска, і супрацоўнік тэатра праводзіць іх да месца выступу (яно больш ці менш сталае – дом на ўскраіне Менска, які падлягае зносу).

Такія меры засцярогі не марныя. Два гады таму беларуская міліцыя ўварвалася ў памяшканне падчас спектакля і арыштавала ўсіх прысутных, як актораў, так і публіку, уключна з гледачамі з Францыі і Галандыі. Паводле словаў Вавохінай, праз шэсць гадзін былі вызваленыя ўсе, апроч апазіцыянера Паўла Юхневіча, які быў змешчаны ў турму на 15 сутак.

Дзякуючы сваёй непакорнасці «Свабодны тэатр» атрымаў вядомасць за мяжой. Яго прыхільнікамі з’яўляюцца Том Стоппард, Вацлаў Гавел, Мік Джагер, нябожчык Гаральд Пінтэр. Дзейнасць тэатра шырока асвятляецца прэсай. Al Jazeera сустрэлася з трупай у жніўні для здымак 20-хвіліннага дакументацыйнага фільма; брытанскі драматург і журналіст Марк Равенхіл напісаў артыкул для The Guardian пад назваю «Адкрыццё 2008 года для мяне – ашаламляльны і непераможны беларускі «Свабодны тэатр».

Частка поспеху трупы – гэта, магчыма, і задавальненне ад забароны, якое прапаноўвае тэатр, вяртанне да часоў Савецкага Саюза, калі людзі збіраліся на кватэрах і кафе, каб падтрымаць дысідэнтаў.

Тым не менш, наступнае пытанне ўзнікае ў дачыненні да ўсяго мастатцва, якое народжана палітычнымі дысідэнтамі і якое прадстаўлена ў больш ліберальных краінах: «Чаму гэтыя працы здаюцца настолькі добрымі, быццам бы яны былі зробленыя ў больш адкрытых умовах»?

Ёсць шмат артыстаў, якія пры камуністах вялі барацьбу – і атрымалі славу за мяжой збольшага дзякуючы сваім пакутам – і былі забытыя пасля распаду Савецкага Саюза і палітычных перамен у яго сатэлітах. Адна з прычын гэтага – многія працы сталі выглядаць даволі пасродкавымі ў іншай сітуацыі.

Але «Свабодны тэатр» будзе разлічваць толькі на свае ўласныя перавагі, лічаць многія яго прыхільнікі. «Яны выклікаюць неадназначныя адзнакі, але гэта выглядае паэтычна», - сказаў Том Стоппард у тэлефонным інтэрв'ю з Лондану.

«Яны могуць быць арыштаваныя ў любы момант», - дадаў ён. «І яны заўжды маюць патрэбу ў папаўненні рэзерваў мужнасці, пра што мы не ведаем і нават не можа сабе ўявіць».

Мікалай Халезін, актор, драматург і былы журналіст, заснаваў тэатр у 2005 годзе разам са сваёй жонкай Наталляй Калядой, драматургам і актывісткай-праваабаронцай. У хуткім часе ў якасці рэжысёра да іх далучыўся драматург Уладзімір Шчэрбань; сем актораў трупы (разам з М.Халезіным) зараз граюць прыблізна 10 спектакляў на месяц, а іх рэпертуар налічвае 5 п’ес.

Відавочна, што М.Халезін вельмі задаволены вядомасцю, якую яго тэатр атрымаў на Захадзе. У 20-хвілінным інтэрв’ю перад чарговым спектаклем ён некалькі разоў узгадаў Стоппарда і станоўчыя рэцэнзіі. Несумнеўна, палітыка дапамагла падвысіць ролю і значэнне тэатра, і сёння ён існуе дзякуючы грашам, заробленым падчас гастроляў за мяжой.

Аднак у канчатковым выніку, зараз рэпрэсіі больш перашкаджаюць, чым дапамагаюць, кажа Халезін. Заснавальнікі і спадар Стоппард сказалі, што ўсе акторы тэатра былі звольненыя са сваіх сталых дзяржаўных месцаў працы, тыя, хто ехаў паўдзельнічаць у працы тэатра з-за мяжы, былі спыненыя на мяжы, і яны рызыкуюць быць арыштаванымі.

Калі б гэта быў афіцыйны тэатр, дзяржава дыктавала б змест п’есаў, гаворыць Халезін, нават калі б былі непалітычнымі, а проста ўздымалі спрэчныя ці далікатныя тэмы, як гэта было ў брытанскай п'есе Сары Кейн «Псіхоз 4:48», хвалюючым малюнку дэпрэсіі і суіцыду.

«Гэта не палітычны тэатр – палітычны тэатр выглядай інакш», - кажа Халезін. «Гэта актуальны тэатр, які разглядае пытанні, пра якія людзі звычайна маўчаць».

Аднак палітыка грае важную ролю ў місіі тэатра. Сайт тэатра паведамляе, што іх праект скончыцца, калі «Беларусь зменіцца і з дыктатуры стане дэмакратычнай». М.Халезін называе сябе «змагаром за свабоду», і сам грае спектакль аднаго актора «Пакаленне джынс», які апісвае досвед 15-дзённага арышту пасля ўдзелу ў антыўрадавай дэманстрацыі.

Іншая п’еса, «Спасцігаючы каханне», напісаная М.Халезіным і Н.Калядой, ускосна тычыцца знікнення Анатоля Красоўскага, апанента рэжыма Лукашэнкі, якое адбылося 10 гадоў таму – тады пры падазроных абставінах зніклі чатыры беларускія апазіцыянеры.

Зараз «Свабодны тэатр», здаецца, усталяваў з уладамі няўстойлівае перамір’е, магчыма, абмежаванні паслабляюцца, бо Лукашэнка спрабуе стаць бліжэй да Захада.

І цяпер тэатр можа свабодна вандраваць. У гэтым месяцы адбыліся выступы ў Вашынгтоне, Лос-Анджэлесе і Сан-Дыего, а летась – ва Францыі і Брытаніі. Аднак, Халезін гаворыць, што нягледзячы на такія крокі, як рэгістрацыя апазіцыйнай партыі летась, і вызваленне палітвязняў, ён сумняецца ў матывах урада.

«Усё гэта скончыцца, як звычайна – рэпрэсіямі», -- кажа ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках