25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ўлады Малдовы запатрабавалі вывесці расейскія войскі з Прыднястроўя

3

Старшыня малдаўскага парламента заявіў, што не лічыць, што такія намеры Кішынёва пагоршаць адносіны з Расеяй.

Малдаўскія ўлады маюць намер дамагацца вываду расейскіх войскаў з непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе. Пра гэта, як паведамляе Lenta.ru са спасылкаю на «Инфотаг», заявіў спікер парламента Малдовы, выконваючы абавязкі прэзідэнта Міхай Гімпу.

Заява была зроблена на сустрэчы Гімпу з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргеем Нарышкіным.

Спікер парламента заявіў, што абмеркаваў гэтае пытанне з Нарышкіным і сустрэў «паразуменне» з расейскага боку.

«Мы пераканаліся ў тым, што з боку Расеі ёсць разуменне неабходнасці вываду войскаў і ўрэгулявання прыднястроўскага канфлікта», - сказаў Гімпу.

Старшыня малдаўскага парламента заявіў, што не лічыць, што такія намеры Кішынёва пагоршаць адносіны з Расеяй.

Расейскія войскі знаходзяцца ў Прыднястроўі ў якасці міратворцаў з 1992 года. У Малдове пры праўленні камуністаў за вывад расейскіх падраздзяленняў неаднаразова выступалі як прадстаўнікі кіраўніцтва краіны, так і апазіцыя. У якасці аднаго з галоўных аргументаў даводзіўся нейтральны статус Малдовы (замацаваны ў канстытуцыі краіны), які не дазваляе ёй размяшчаць на сваёй тэрыторыі (Прыднястроўе афіцыйны Кішынёў лічыць малдаўскай тэрыторыяй) замежныя войскі.

Папярэдні прэзідэнт краіны, лідэр малдаўскай кампартыі Уладзімір Варонін збіраўся, у прыватнасці, спецыяльна падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце, каб падкрэсліць непрымальнасць прысутнасці чужых войскаў у Малдове. Пры гэтым ён сцвярджаў, што яго пазіцыя нібы сустрэла паразуменне ў Маскве. Аднак да вываду войскаў справа так і не дайшла.

У канцы 2008 года прадстаўнікі апазіцыі ў малдаўскім парламенце (якія зараз уваходзяць у склад правячай кааліцыі) прапанавалі вынесці гэтае пытанне на саміт СНД у Кішынёве. Але камуністы, якія мелі большасць мандатаў, гэтую прапанову заблакавалі.

Між тым Міхай Гімпу заявіў 24 верасня, што новае кіраўніцтва Малдовы мае намер ўсё ж абмеркаваць вывад войскаў на чарговым саміце СНД, які пройдзе 8-9 кастрычніка ў Кішынёве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках