25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Берлусконі вырашылі «скінуцца» і набыць выспу

15

Прэм’ер-міністры Расеі і Італіі Уладзімір Пуцін і Сільвіа Берлусконі плануюць сумесна набыць выспу.

Пра гэта сцвярджае брытанская газета The Daily Telegraph са спасылкай на крыніцу ў Маскве, перадае Lenta.ru.

Нейкія дэталі магчымай пакупкі Telegraph не ўдакладняе, аднак, на думку выдання, сам факт планаў на сумеснае набыццё зямлі ілюструюць добрыя адносіны паміж расейскім і італьянскім прэм’ерамі. Раней Берлусконі неаднаразова падтрымліваў Расею ў планах на будаўніцтва газаправодаў у Еўропу і абяцаў паспрыяць адмене візавага рэжыму паміж РФ і ЕЗ.

Сільвіа Берлусконі і Уладзімір Пуцін неаднаразова публічна называлі сябе сябрамі, а італьянскі прэм’ер прызнаваў заслугі Пуціна і ўставаў на бок Расеі ў разнастайных канфліктах. Так, падчас газавага крызісу ў пачатку 2009 года Берлусконі ўсклаў віну за перабоі з пастаўкамі паліва на Украіну ў той час, як многія еўрапейскія краіны вінавацілі ў гэтым расейскі «Газпром».

У ліпені 2009 года італьянская газета L'Espresso надрукавала гутарку Берлусконі з дзяўчынай з эскорт-службы, у якім ён называў адзін з ложкаў у сваёй рэзідэнцыі «пуцінскім». Паводле адной з версій, гэты ложак падараваў яму расейскі прэм’ер, аднак у прэс-службе Пуціна гэтую інфармацыю аспрэчылі. Паводле іншых дадзеных, на гэтым ложку Пуцін спаў падчас аднаго з візітаў у Італію, аднак і яна афіцыйнага пацверджання не знайшла.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках