25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заводы не могуць выйсці з летняга застою

11

Восеньскі графік большасці прамысловых прадпрыемстваў Менска не адрозніваецца ад летняга: заводы працуюць на склад і на няпоўную магутнасць.

Як паведамляе «Радыё Свабода», нягледзячы на абяцанні заводскіх адміністрацый запусціць з верасня канвееры на поўную магутнасць і вярнуць людзей на паўнавартасны працоўны тыдзень, сітуацыя мала змянілася.

Паводле словаў працаўнікоў менскага завода «Атлант», нягледзячы на спробы кіраўніцтва прадпрыемства разгрузіць перапоўненыя склады, не менш за 100 тысяч гатовых лядоўняў яшчэ не прададзеныя.

«Працуем не ўсе дні, але ў нас свая спецыфіка, -- распавядае працаўнік «Атланта». -- На канвееры задзейнічана пяць ліній, кожная брыгада па чарзе не працуе ў другую змену. Адзін тыдзень, першая брыгада адпачывае, на другі тыдзень адпачывае наступная і г.д. Напрыклад, у маёй брыгадзе атрымліваецца так: два месяцы выходзім у другую змену, і з гэтых двух месяцаў адзін тыдзень непрацоўны, тады ідзём на 2/3. А гэта ўвогуле смешная зарплата – 70 тысяч рублёў за тыдзень. 13-ы заробак не плацяць, хоць па калектыўнай дамове мусілі заплаціць па выніках мінулага года, калі яшчэ не было крызісу і адпрацавалі, як мае быць. Павіны былі заплаціць прэміяльныя, але не заплацілі дагэтуль. Зараз заробак складае каля мільёна рублёў. Калі летась у эквіваленце было каля 500 даляраў, то цяпер – каля 300».

На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка наведаў Менскі падшыпнікавы завод і даручыў правесці тут поўную мадэрнізацыю: гэта дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці ўтрая. Аднак вядучы тэхнічны спэцыяліст прадпрыемства Андрэй Гардзейка кажа, што і пры сённяшнім аб’ёме збываць прадукцыю няма куды.

«Зараз спецыфіка працы ў тым, што мы імкнемся прадаваць прадукт, які прыносіць рэальны прыбытак прадпрыемству, -- заяўляе Андрэй Гардзейка. -- У асноўным гэта ролікавыя сферычныя падшыпнікі, і ёсьць яшчэ група ігольчатых падшыпнікаў.

У падвешаным стане знаходзяцца і такія прадпрыемствы як МАЗ і МТЗ – скарачэнне паставак у Расею наўпрост адбілася на калектыве. На раздарожжы і менскае «Мотавела»: беларускія ровары і матацыклы не адпавядаюць міжнародным стандартам, а таму - не запатрабаваныя на знешніх рынках.

«Перспектывы сумныя, прызнаецца выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара Казімір Мароз. -- Аднымі роварамі, матацыкламі цяпер ужо не пражывеш. Ды іх ужо столькі і не патрэбна, як раней. Колькі рынак патрабуе, столькі і зробіш. А зробіш больш - будзе на складзе ляжаць. Забяспечыць занятасць людзей той колькасьцю ровараў і матацыклаў, што зараз прадаюцца, проста не хапае сродкаў. Таму вырабляем, але няшмат: ад пачатку года матацыклаў можа 500 зрабілі, а ровараў – недзе пад 100 тысяч».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках