25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскага журналіста папярэдзілі за працу на тэлеканале «Белсат»

3

Пракурорскае папярэджанне аб парушэнні артыкула 11 Закона «Аб СМІ» атрымаў вядомы ў горадзе тэлеаператар і фотамастак Вадзім Аршынскі.

Папярэджанне пракуратура адправіла па пошце заказным лістом. Папярэдніх сустрэчаў з пракурорам з гэтай нагоды ў Вадзіма Аршынскага не было.

У снежні 2008 года Вадзім Аршынскі здымаў канцэрт і ўручэнне падарункаў выхаванцам Чавускага дома-інтэрната ад актывістаў прафсаюза РЭП і магілёўскіх чальцоў Беларускай асацыяцыі журналістаў, перадае сайт baj.by.

Пракурор Сяргей Мінаў абвінавачвае В. Аршынскага ў тым, што той без дазволу выхавацеляў размаўляў з дзецьмі (як напісана ў папярэджанні — браў у іх інтэрв'ю) і без дазволу ж размесціў гэтыя інтэрв'ю на сайце тэлеканала «Белсат». В. Аршынскі сцвярджае, што на мерапрыемстве быў выключна аператарам і ніякіх інтэрв'ю ні ў кога не браў.

Каля месяца таму, 21 жніўня, аналагічнае папярэджанне атрымала магілёўская журналістка, сябра БАЖ Вольга Шарапкіна.

Папярэджанне было вынесенае за тое, што, нібыта Шарапкіна разам з Аршынскім знаходзілася ў Чавускім доме-інтэрнаце, брала інтэрв'ю, пасля чаго размясціла інфармацыю на сайце «Белсат» без ведама законнага прадстаўніка выхаванцаў — дырэктары школы.

«Падобная дзейнасць без акрэдытацыі забароненая, і размяшчэнне гэтай інфармацыі з'яўляецца парушэннем арт. 11 закона «Аб СМІ», — папярэджвае пракурор Мінаў.

«Пракуратура ў чарговы раз дэманструе няведанне беларускага заканадаўства, а таксама дазваляе сабе яго парушаць, — лічыць намеснік старшыні ГА «БАЖ», юрыст А. Бастунец. — Гэта ўжо не першы выпадак, калі грамадзяніну выносяць папярэджанне, нават не ўзяўшы ў яго папярэдніх тлумачэнняў.

Па-другое, папярэджанне вынесенае за парушэнне арт. 11 закона «Аб СМІ», у якім кажацца аб дзяржаўнай рэгістрацыі массмедыя. Але гэты артыкул датычыць заснавальнікаў СМІ, а не тых людзей, якія на іх працуюць.

Па-трэцяе, гаворка ідзе пра сайт. Між тым, на сённяшні дзень яшчэ не распрацаваная пастанова ўрада, якая б рэгулявала дзейнасць інтэрнэт-выданняў, і на іх артыкулы закона «Аб СМІ» не распаўсюджваюцца».

Па падліках юрыстаў БАЖ, з моманту ўступлення ў сілу новага закона «Аб СМІ» з-за адсутнасці акрэдытацыі беларускім журналістам, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, было вынесена 13 папярэджанняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках