26 лiстапада 2024, aўторак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаматы «Прыёрбанка» пераходзяць на беларускую мову

9
Банкаматы «Прыёрбанка» пераходзяць на беларускую мову

Банк па ініцыятыве грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» вядзе распрацоўку праграмнага забеспячэння на беларускай мове.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Паводле яго словаў, актывісты аб’яднання заўважылі, што ў банкаматах і плацёжна-даведачных тэрміналах «Прыёрбанка» можна карыстацца расейскай і часам ангельскай мовамі, але немагчыма беларускай.

«Мы звярнуліся з лістом да старшыні праўлення банка Сяргея Касцючэнкі і на днях атрымалі станоўчы адказ. Праз некаторы час ў банкаматах і плацёжна-даведачных тэрміналах «Прыёрбанка» будзе ўсталяванае праграмнае забеспячэнне на беларускай мове», - сказаў Трусаў.

Ён адзначыў, што па ініцыятыве ТБМ многія банкаматы шэрага банкаў, у тым ліку «Беларусбанка», ужо не першы год працуюць з выкарыстаннем беларускай мовы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках