25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч выходзіць на арбіту

11

Запуск беларускага касмічнага спадарожніка Зямлі заплянаваны на красавік 2010 года, паведаміў сёння старшыня Прэзідыума НАН Міхаіл Мясніковіч.

«Мы плануем ажыццявіць кластарны запуск нашага спадарожніка сумесна з расейскім аналагам у красавіку наступнага года, - цытуе Міхаіла Мясніковіча БелТА. - Сумесна з расейскімі калегамі мы ствараем свайго роду касмічную эскадру, якая ў любы час па жаданні бакоў можа падаць неабходную касмічную інфармацыю карыстальніку». Гэта асабліва важна, калі ўзнікаюць экстрэмальныя сітуацыі, у тым ліку тэхнагенныя катастрофы, прыродныя катаклізмы, падкрэсліў ён.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук паведаміў, што беларускія навукоўцы сумесна са спецыялістамі Раскосмаса 12 жніўня ажыццявілі прыёмку чарговага этапу работ па праекце стварэння беларускага спадарожніка. «Усё ідзе згодна з графікам, мы адзначаем высокую ступень гатоўнасці апарата, у тым ліку шматлікіх вузлоў і іншых элементаў ствараемай мадэлі, - дадаў ён. - Думаю, што ў лістападзе-снежні пачнецца ўжо канкрэтнае, комплекснае выпрабаванне спадарожніка».

Міхаіл Мясніковіч асоба адзначыў, што за кластарнымі касмічнымі сістэмамі – будучыня многіх краін, новая эканоміка ведаў. На яго думку, касмічныя праграмы ў еўрапейскіх дзяржавах могуць быць эфектыўнымі, калі яны інтэграваны, узаемаўзгоднены. Адзін-два нацыянальныя спадарожнікі не вырашаюць усіх праблем. «І нават аднапунктная сістэма кіравання спадарожнікам добрая, калі ідзе старт, але калі трэба адкарэктаваць арбіту касмічнага апарата, прыходзіцца звяртацца да паслуг іншых дзяржаў».

Зусім неабавязкова ў кожнай касмічнай краіне ствараць усе неабходныя для спадарожніка элементы, неабходна ўзаемная інтэграцыя. І ў сувязі з гэтым асабліва перспектыўна стварэнне некалькімі дзяржавамі транснацыянальных касмічных карпарацый, дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках