25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Полацкам цягнікі сутыкнуліся са статкам кароў

10

Чатырнаццаць кароў трапілі пад два цягнікі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Пра гэта БелТА паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

Здарэнні адбыліся ў ноч 3 6 на 7 верасня на 613 і 615 кіламетрах перагону Гараны-Фаміно побач з вёскай Гараны Полацкага раёна з інтэрвалам у 45 хвілін. Грузавымі цягнікамі былі збітыя каровы, якія належаць СВК «Гараны – Агра».

Затрымка ў руху склала 30 хвілін. Цеплавозам прычыненыя тэхнічныя пашкоджанні. Сума шкоды ўсталёўваецца. Тушы кароў перададзеныя прадстаўнікам СВК «Гараны-Агра». Зараз высвятляюцца прычыны, з-за якіх каровы патрапілі на чыгуначнае палатно.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках