25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклозавод «Нёман» спыніўся надоўга

8

Паводле загада дырэктара бярозаўскага шклозавода «Нёман», на прадпрыемстве яшчэ на месяц працягнуты рэжым скарочанага працоўнага часу.

Няпоўны працоўны дзень дырэкцыя прадпрыемства абгрунтавала тэхнічнымі прычынамі – адсутнасць магчымасці правядзення своечасовага рамонту абсталявання ў сувязі з недахопам матэрыялаў.

Нібы дзеля таго, каб пазбегнуць прастою, чатырохгадзінны рэжым працы, працягнуты на месяц. Аднак, як паведамляе «Радыё Рацыя», гэта выклікала незадаволенасць супрацоўнікаў прадпрыемства, чые заробкі істотна скараціліся: яны ўпэўненыя, скарачэнне працоўнага часу звязана з пагаршэннем фінансавага становішча прадпрыемства.

Працоўныя ўзгадалі, што, згодна з заканадаўствам, дырэктар мусіў быў за месяц папярэдзіць іх аб істотных змяненнях ўмоваў працы, і зараз рыхтуюць скаргу ва Упраўленне Дэпартамента па працы Гарадзенскай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках