25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень

55
У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень

Абвінавачаны ў вывешванні нацыянальнага сцяга на навагодняй ёлцы Сяргей Каваленка на 2 месяцы змешчаны ў СІЗА.

Такую пастанову вынес пракурор Віцебска 10 студзеня. «Сёння Каваленку вазілі да пракурора, і ён пастанавіў арыштаваць актывіста на два месяцы, - паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец. - На працягу гэтага часу будзе ісці следства. Не выключана, што тэрмін утрымання ў СІЗА будзе падоўжаны».

Раней за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы горада ў дачыненні да актывіста Кансерватыўна-Хрысціянская партыі Беларускага Народнага Фронту Сяргея Каваленкі была ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, ці групай асобаў, ці звязанае з супрацівам асобе, якая спыняла хуліганскія дзеянні, ці спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Гэты артыкул прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

8 студзеня ў кватэры, дзе Каваленка пражываў з сям'ёй, прайшоў ператрус. Супрацоўнікі міліцыі шукалі сцягі, але знайшлі толькі апазіцыйныя ўлёткі «Беларуская салідарнасць», якія канфіскаваныя.

У Віцебску ствараецца грамадскі камітэт у абарону арыштаванага апазіцыянера, яго сход адбудзецца 11 студзеня. «Справа сур'ёзная, улічваючы, што 9 студзеня быў таксама затрыманы актывіст арганізацыі «Маладая Беларусь» Тарас Сурган. Магчыма, будуць ставяць у віну групавыя дзеянні ", - сказаў Севярынец. На яго думку, Каваленка можа стаць разменнай манетай у гандлі беларускіх уладаў з Захадам.

Як ужо паведамляў сайт, 7 студзеня апоўдні на вершаліне галоўнай гарадской ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.

Паводле сведчання мінакоў і тых гараджан, што прыйшлі з дзецьмі на калядныя святы ці на каток, бел-чырвона-белая палатніна памерам не менш за чатыры метры разгарнулася побач з зоркай на вершаліне ёлкі. Людзі адразу звярнулі на гэта ўвагу, пачалі фатаграфаваць і здымаць на камеры ў мабільных тэлефонах.

Супрацоўнікі міліцыі ачапілі ёлку і выклікалі супрацоўнікаў МНС. Сцяг на вачах у сотняў жыхароў Віцебска здымалі з дапамогай пажарнай машыны. На плошчу прыехалі дзесятак міліцэйскіх машынаў і спецтэхнікі, гарадское і нават абласное міліцэйскае начальства. У людзей, якія гулялі на плошчы, сталі правяраць дакументы, абшукваць.

Пазней стала вядома, што за бел-чырвона-белы сцяг затрымалі актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку.

У турмах Беларусі ўжо знаходзяцца палітвязні: ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі.

Фота зверху - з архіва «Радыё Свабода». Сяргей Каваленка - злева

Фота – Сяргея Серабро

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках