25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускім малацэ зноў знайшлі антыбіётыкі

23

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі ўзмацніла кантроль за прадукцыяй 10 беларускіх прадпрыемстваў.

Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Рассельгаснагляду, паведамляе БелТА.

Кантроль узмоцнены за прадукцыяй ААТ «Савушкін прадукт», Маладзечанскага малочнага камбіната, Талачынскага філіяла Лепельскага малочна-кансервавага камбіната, Старадарожскага вытворчага ўчастка Слуцкага сыраробнага камбіната, Стаўбцоўскага мясакамбіната, а таксама ААТ «Малочныя прадукты».

Дадзеная мера прынята ў сувязі з выяўленнем пры маніторынгавых даследаваннях у жывёлагадоўчай прадукцыі гэтых прадпрыемстваў забароненых і шкодных рэчываў, у тым ліку доксіцыкліна і тетрацыкліна, гаворыцца ў паведамленні расейскага ведамства.

Нагадаем, што мінулым летам паміж Беларуссю і Расеяй разгарэлася «малочная вайна». У першай дэкадзе чэрвеня былі практычна цалкам спыненыя пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў РФ. Рассельгаснагляд абгрунтаваў гэтае рашэнне тым, што беларускія вытворцы і пастаўшчыкі не перарабілі дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з дзеючым у Расеі новым тэхнічным рэгламентам на малако і малочную прадукцыю. Пад забаронай апынулася больш за 1,2 тысячы найменняў. У выніку перамоваў бакі дамовіліся, што беларускія вытворцы і пастаўшчыкі будуць паэтапна прыводзіць у парадак дакументацыю на прадукцыю, якая пастаўляецца ў Расею.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках