25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон гатовы нанесці ўдар па ядзерных аб’ектах Ірана

13

Злучаныя Штаты Амерыкі не адмаўляюць сілавое вырашэнне праблемы па ядзерных аб’ектах Ірана ў выпадку правалу перамоваў з Ісламскай рэспублікай.

Пра тое, што ЗША могуць нанесці ўдар па ядзерных аб’ектах Ірана, запэўніў у інтэрв'ю амерыканскім СМІ кіраўнік Цэнтральнага камандавання (СЕНТКАМ) узброеных сіл ЗША генерал Дэвід Петрэус. І гэты ўдар амерыканскіх ВПС, паводле яго словаў, будзе паспяховым, бо ядзерныя аб'екты па-ранейшаму не абаронены належным чынам, паведамляе NEWSru.com.

Як адзначыў генерал Петрэус, эфектыўнасць удару будзе залежыць ад таго, якім чынам і якімі сродкамі ён будзе нанесены. Кіраўнік камандавання падкрэсліў, што такое развіццё падзей стане магчымым толькі пасля таго, як дыпламатычныя меры не дадуць патрэбнага выніку.

Нагадаем, што на мінулым тыдні амерыканская адміністрацыя абнародавала свае падазроны адносна таго, што Іран хавае свае ядзерныя аб`екты ў сакрэтных тунэлях. На думку амерыканскага ўрада, на карысць гэтай версіі сведчыць факт выяўлення завода па ўзбагачэнні урана недалёка ад Кума. Аб існаванні завода прызналіся самі іранскія ўлады напярэдадні перамоваў аб ядзернай праблеме Тэгерана.

Амерыканскія эксперты прыйшлі да высновы, што, развіваючы сетку тунэляў Іран, не толькі хавае ад ваеннага ўдару свае ядзерныя аб'екты, але і хавае рэальны маштаб ядзернай праграмы. Як лічаць спецыялісты, гаворка ідзе пра сотні, а, магчыма, тысячы тунэляў. Часткова гэтыя тунэлі выкарыстоўваюцца для грамадзянскіх і ваенных патрэб, але ў пэўнай іх частцы схаваныя і ядзерныя аб'екты.

Адзначым, што, па задуме адміністрацыі Абамы, перамовы па іранскай ядзернай праблеме павінны былі зрушыць з мёртвай кропкі да канца мінулага года. Нягледзячы на ўсе намаганні дыпламатаў, Тэгеран адмовіўся прыняць падрыхтаваную МАГАТЭ, ЗША, Расеяй і Францыяй ініцыятыву аб даабагачэнні іранскага ўрану за мяжой. План прадугледжвае адпраўку большай часткі іранскага нізкаўзбагачанага ўрану спачатку ў Расею на даабагачэнне, а пасля ва Францыю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках