26 лiстапада 2024, aўторак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве застрэліўся міліцыянт

29

Трагедыя адбылася ў кватэры супрацоўніка міліцыі на Раство, калі ён знаходзіўся адзін па-за службай.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, прапаршчыка Ленінскага аддзела Магілёўскага Дэпартамента аховы МУС, які праслужыў у органах унутраных спраў больш за 20 гадоў, знайшлі памерлым ва ўласнай кватэры раніцай 8 студзеня. Аднак смерць наступіла раней – на праваслаўнае Раство, адзначае «Ежедневник».

Супрацоўнік міліцыі стрэліў сабе ў грудзі, застрэліўся з паляўнічага ружжа ІЖ-27. Зараз пракуратура праводзіць праверку, высвятляючы прычыны таго, што адбылося. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай суіцыду сталі асабістыя матывы.

Гэта першае самагубства супрацоўніка міліцыі ў 2010 годзе. Папярэдні, 2009 год, пабіў усе рэкорды па колькасці самагубстваў у органах унутраных спраў. Паводле дадзеных МУС, усяго за год з той ці іншай прычыны да суіцыду звярнуліся 14 супрацоўнікаў міліцыі. Сярод прычын масавых самазабойстваў пракуратура галоўнай бачыць асабістыя праблемы. Аднак самі міліцыянты кажуць, што асабістыя прычыны прарастаюць перадусім з-за праблемаў па службе.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках