25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Freedom House»: Беларусь застаецца дыктатарскай краінай

2
«Freedom House»: Беларусь застаецца дыктатарскай краінай

Арганізацыя «Freedom House» апублікавала штогадовы агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабод у свеце.

Беларусь зноў у спісе несвабодных краін.

Дакумент аналізуе стан свабоды ў 194-х краінах і 12-ці гэтак званых «тэрыторыях», у якіх няма міжнародна прызнанага статусу незалежнай краіны (напрыклад, Абхазіі ці Прыднястроўя).

Паводле «Freedom House», у 2009 годзе 89 краін — столькі, колькі і ў 2008-м — можна было аднесці да катэгорыі свабодных (у іх пражывае 46% насельніцтва свету). У катэгорыю «часткова свабодных» трапіла 58 краін (20% сусветнага насельніцтва). Да несвабодных залічана 47 краін (34% жыхароў свету, пражывае 2,3 мільярды чалавек).

Згодна з аглядам, ужо чацвёрты год запар лік краін, дзе сітуацыя з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі пагоршылася, перавышае лік тых, дзе яна палепшылася. Летась гэтая сітуацыя пагоршылася ў Іране, Расеі, Венэсуэле, Кыргызстане.

Беларусь, як і ў леташнім аглядзе «Freedom House», атрымала найгоршую ацэнку ў катэгорыі «палітычныя правы» — 7 балаў, а ў катэгорыі «грамадзянскія свабоды» — 6 балаў.

Сітуацыя ў краіне засталася гэтак жа цяжкай, як і летась. Беларусь традыцыйна знаходзіцца ў самым нізе па ацэнцы сямі параметраў дэмакратычнага развіцця, да якіх залічваюцца: выбарчы працэс, грамадзянская супольнасць, незалежнасць СМІ, дэмакратычнасць кіравання дзяржавай, мясцовае самакіраванне, незалежнасць судовай улады, узровень карупцыі.

Усе краіны былога СССР, акрамя трох краін Балтыі, Украіны і Малдовы (часткова свабодныя), залічаныя «Freedom House» да несвабодных краін.

«Freedom House» - амерыканская недзяржаўная арганізацыя, якая падтрымлівае развіццё дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце. У сваім дакладзе Nations in Transit 2009 яна ацэньвае дэмакратычныя свабоды ў кожнай краіне па шкале ад 1 (найвышэйшая ступень развіцця) да 7 (самая нізкая). Выніковая адзнака фармуецца кансэнсусам паміж экспертамі «Freedom House», акадэмічнымі дарадцамі гэтай арганізацыі і аўтарамі адмысловых палітычных дакладаў па асобных краінах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках