25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы памятаюць пра зніклых палітыкаў (Фота)

2

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі на 2-ім кальцы ў Менску расцяжку «Мы памятаем» у памяць пра зніклых беларускіх палітыкаў.

У 1999-2000 гадах у Беларусі былі выкрадзеныя ці памерлі пры загадкавых абставінах вядомыя ў краіне людзі. Сярод іх - былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі Віктар Ганчар, грамадскі дзеяч і бізнэсмэн Анатоль Красоўскі, якія былі выкрадзеныя 16 верасня 1999 года ў Менску. Былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка знік 7 траўня 1999 года. Тэлеаператар ГРТ Дзмітры Завадскі быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года.

Выкраданні адбыліся ў перыяд з вясны 1999-га года да лета 2000-га года, гэта значыць - напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія прайшлі 9 верасня 2001 года. Тады ж Дзяржаўны дэпартамент ЗША запатрабаваў стараннага расследавання абставінаў выкрадання Захаранкі, Ганчара, Завадскага і Красоўскага. У арганізацыі выкраданняў міжнародная супольнасць падазрае супрацоўнікаў сілавых структураў Беларусі.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Штомесяц 16 дня ў гарадах Беларусі праходзяць акцыі памяці зніклых і салідарнасці з палітвязнямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках