25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год паслугі ЖКГ падаражэлі на 20-30%

8

Больш за ўсё падаражэла ацяпленне - на 28% і тарыфы на электразабеспячэнне - на 27,8%.

У Беларусі аплата паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічылася ў 2009 годзе на 19,7% у параўнанні з 2008 годам, паведамляе АФН. Пра гэта сведчаць афіцыйныя дадзеныя Белстата.

Больш за ўсё падаражэла ацяпленне - на 28% і тарыфы на электразабеспячэнне - на 27,8%.

Кошт паслуг па водазабеспячэнні павялічыўся на 20,4%, тэхнічным абслугоўванні жылых памяшканняў - на 15,4%, газазабеспячэнне - на 2,8%.

Акрамя таго, як паведамляе БелаПАН, паводле афіцыйнай статыстыкі, цэны на прадукты харчавання ў Беларусі ў 2009 годзе выраслі на 14%.

Больш за ўсё за мінулы год падаражэлі: гарбата (на 29,3%), бульба (на 28,6%), мука пшанічная (на 19,6%). Выраслі кошты на рыбу і морапрадукты (18,2%), малако і малочныя прадукты (18,1%), яйкі (17,2%), рыбныя кансервы (16%), мяса і птушку (14,7%), тытунёвыя вырабы (14,4%), кандытарскія і каўбасныя вырабы (14,3%), алкагольныя напоі, масла (13,8%), макаронныя вырабы (12,7%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (12,5%), цукар (12,2%), крупы (11,9%), сыры (10,8%), садавіну (7,4%), гародніну (5,6%). Зніжэнне цэн адзначана толькі на алей - на 21,1%.

У снежні па адносінах да лістапада найбольшы прырост цэн адбыўся на гародніну - на 44,2%, бульбу - на 7,5%, садавіну - на 5,4%. Таксама падвысіліся цэны на: алкагольныя напоі (3,0%), масла (2,2%), алей (2,1%), гарбату (1,3%), сыры (1,2%), малако і малочныя прадукты (0,7%), яйкі (0,6%), кансервы рыбныя (0,5%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (0,4%), тытунёвыя вырабы, мяса і птушку (0,3%), кандытарскія вырабы (0,1%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках