25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Беларусі не каментуе рашэнне не выдаваць Літве Усхопчыка

2

Беларускія журналісты атрымліваюць толькі адгаворкі па справе Уладзіміра Усхопчыка з пракуратуры.

«Адказ на запыт выдаць Уладзіміра Усхопчыка (…) накіраваны літоўскаму боку», -- заявілі «Интерфаксу» у пракуратуры. Больш ніякіх каментароў у пракуратуры не далі.

«Генпракуратура Літвы атрымала адказ з генпракуратуры Беларусі, у якім сказана, што Літве не будзе аказаная дапамога па справе «13 студзеня». Паўторны зварот з просьбай выканаць адпаведныя працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да падазраваных У.Усхопчыка і С.Юанэсэ ў Беларусь быў дасланы ўвосень 2009 года», -- паведамляюць літоўскія СМІ.

Як перадае «Радыё Свабода», СМІ Літвы цытуюць прадстаўніка пракуратуры сваёй краіны: «Беларуская генпракуратура паўтарыла сваю пазіцыю аб тым, што дзейнасць падазраваных яна ацэньвае згодна з дзеючым у той час законам - законам СССР - як жаданне абараніць канстытуцыйны парадак той дзяржавы і яе тэрытарыяльную цэласнасць».

Генерал Уладзімір Усхопчык камандаваў віленскім гарнізонам падчас падзеяў 13 студзеня 1991 года. Пры спробе савецкіх ваенных захапіць віленскую тэлевежу загінула 14 мірных жыхароў і больш за 1000 чалавек пацярпелі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках