26 лiстапада 2024, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на еўра на беларускай біржы ў 10 разоў перавысіў прапанову

3

Попыт на даляры ЗША і еўра па выніках таргоў замежнымі валютамі 13 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) значна перавысіў прапанову.

Паводле дадзеных БВФБ, у таргах далярам ЗША прынялі ўдзел 24 банкі. Попыт больш чым у тры разы перавысіў прапанову. Аб'ём здзелак склаў 33 млн. 540 тыс. (попыт - 33 млн. 540 тыс., прапанова - 10 млн. 6 тыс.), а курс вырас на 9 рублёў і склаў 2.841 рубель за даляр, паведамляе БелаПАН.

У таргах еўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Попыт перавысіў прапанову больш чым у дзесяць разоў. Аб'ём здзелак склаў 25 млн. 790 тыс. (попыт - 25 млн. 815 тыс., прапанова - 2 млн. 396 тыс.), а курс вырас на 10 рублёў і склаў 4.115 рублёў за еўра.

У таргах расейскім рублём удзельнічалі 23 банкі. Аб'ём здзелак склаў 616 млн. 221 тыс. (попыт - 610 млн. 246 тыс., прапанова - 645 млн. 515 тыс.), а курс знізіўся на 0,55 рубля і склаў 95,85 беларускага рубля за адзін расейскі.

У дачыненні да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расейскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.038,69 рубля супраць 1.038,76 рубля днём раней.

Ад пачатку года курс беларускага рубля да кошыка валют знізіўся на 0,23%, да даляра ўмацаваўся на 0,77%, да еўра знізіўся на 0,22%, да расейскага рубля - на 1,26%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют усталяваны ў межах плюс/мінус 10%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках