25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За распіццё піва на вуліцах будуць штрафаваць і арыштоўваць

130

Закон аб адказнасці за распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах хутка уступіць у сілу.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» старэйшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Валеры Мялешка.

«У хуткім часе ўступіць у сілу закон, які прадугледжвае штраф да 8 базавых велічыняў (1 базавая велічыня - Br35 тыс., каля $100) за распіццё слабаалкагольных напояў і піва на вуліцах, стадыёнах, у скверах, парках, грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах, акрамя тых, якія прызначаныя для іх ужывання», паведаміў В.Мялешка.

Акрамя гэтага, у адпаведнасці з новым законам, уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага, таксікаманічнага ап'янення, паведаміў В.Мялешка. Паводле яго словаў, «за гэта прадугледжаны штраф ад 1 да 10 базавых велічыняў (больш за $120)». У гэтай сувязі прадстаўнік МУС патлумачыў, што «для ўсталявання ступені алкагольнага і наркатычнага ап'янення будуць адпраўляць на агляд да нарколага. Працаўнікі прадпрыемства будуць мець права выклікаць супрацоўнікаў міліцыі, каб прыняць меры да чалавека, які знаходзіцца на працоўным месцы ў нецвярозым стане».

Паводле новага закона, у тым выпадку, калі чалавек паўторна на працягу года прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё піва ці слабаалкагольных напояў у неўсталяваных месцах ці за знаходжанне на працоўным месцы ў нецвярозым стане, ён можа быць аштрафаваны на суму ад 2 да 15 базавых велічыняў (каля $190), альбо да яго будзе ўжыты адміністрацыйны арышт, паведаміў Мялешка.

Ён удакладніў, што гэты закон уступае ў сілу праз месяц пасля апублікавання ў афіцыйных СМІ.

Падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам закон «Аб ўнясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя кодэксы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці», якім прадугледжваецца гэтая адміністрацыйная адказнасць, змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках