25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літвіна: «Праект указа аб інтэрнэце не абмяркоўваўся ў Кансультацыйным савеце па СМІ»

4

У адміністрацыі Лукашэнкі разглядаюць праект указу аб рэгуляванні інтэрнэту ў Беларусі.

Пра гэта генеральны дырэктар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY) Юры Зісер, які ў канцы 2009 года прымаў удзел у абмеркаванні гэтага праекту, паведаміў БелаПАН.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна заявіла, што абмеркавання праекту ўказу з зацікаўленымі арганізацыямі не было.

«Кансультацыйны савет па СМІ, чальцом якога я з'яўляюся, апошні раз засядаў у пачатку чэрвеня 2009 года. Больш ніякіх запрашэнняў на яго паседжанні не паступала, і ніякага абмеркавання праекту ўказа па інтэрнэце ў гэтай структуры не праходзіла», — сказала Літвіна.

Праект указа аб удасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента інтэрнэту прадугледжвае, у прыватнасці, рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў у парадку, вызначаным Саветам міністраў па ўзгадненні з Аператыўна-аналітычным цэнтрам (ААЦ) пры прэзідэнце, а звесткі пра зарэгістраваныя рэсурсы перадаюцца ў ААЦ у парадку і аб'ёмах, вызначаных гэтым цэнтрам.

Паводле дакумента аператары электрасувязі, а таксама іншыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па выкарыстанні інтэрнэту, абавязаныя ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, якім яны аказалі гэтыя паслугі.

Шмат якія эксперты выказвалі асцярогі, што ў выпадку ўступлення ў сілу падобнага ўказу адпаведныя органы атрымаюць легальную магчымасць «адсякаць непажаданыя сайты».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках