25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворцаў алкаголю прымусяць агітаваць за цвярозасць

7

2010 беларускія ўлады абвясцілі годам якасці, і вырашылі палепшыць якасць усяго, у тым ліку і сацыяльнай рэкламы.

У сувязі з гэтым, як перадае «Комсомольская правда в Беларуси», намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч заявіла, што прадстаўнікі алкагольнага, тытунёвага і ігральнага бізнесу павінны будуць рабіць адлічэнні на сацыяльную рэкламу.

«Каб фарба, якая наносіцца на вонкавую рэкламу, была добрай якасці. Каб гук уваходжання ў тэлевізійную рэкламу быў цішэйшым, не было перападаў да крыку, - адзначыла на прэс-канферэнцыі намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч. - Каб у сацыяльнай рэкламе быў акцэнт на здаровы лад жыцця, і яна стала таксама якаснай. Мы падумаем над эканамічнымі механізмамі. Магчыма, высокапрыбытковы бізнэс - тытунь, алкаголь, ігральны бізнэс - павінны рабіць адлічэнні на сацыяльную рэкламу, магчыма, у выглядзе спонсарства. Шкоднікі здароўю нацыі павінны падумаць, як гэта здароўе выправіць, падтрымаць. І год якасці - добры лозунг для гэтага».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках