25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер Тарас Сурган патрапіў з турмы ў шпіталь

6

Стан здароўя прысуджанага да 7 суткаў арышту віцебскага апазіцыянера значна пагоршыўся.

Актывіст БХД і «Маладой Беларусі» Тарас Сурган, прысуджаны Чыгуначным райсудом Віцебску да сямі суткаў арышту нібыта па абвінавачванні ў хуліганстве (нецэнзурнай лаянцы), знаходзіцца ў шпіталі, паведамляе «Радыя Рацыя».

Кіраўнічка аддзялення стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец адзначае, што з сямі - двое сутак Тарас Сурган правёў у ізалятары ў чаканні суду, аднак, гэта не было ўлічана.

«На судзе Тарас спытаў: а мне ўлічваюцца гэтыя 2 дні? Суддзя Цыганкова кажа: гэта было затрыманне, а гэта будзе пакаранне. Таму 7 сутак. Але гэта не па законе - ён адседзеў двое сутак, таму яму засталося пяць. Але ён патрапіў у шпіталь. Тэмпература - 39,6. Яго перавялі ў інфекцыйны шпіталь. Але сказалі, калі ачуняе, будзе даседжваць», -- заявіла Таццяна Севярынец.

Такім чынам, адбыўшы трое сутак арышту, пасля шпіталя Тарас Сурган павінен будзе адседзець яшчэ чатыры дні. Адзначым, што актывіст адчуваў сябе дрэнна і меў высокую тэмпературу яшчэ падчас судовага паседжання. Аднак суд адмовіліся перанесці.

Нагадаем, што Тарас Сурган быў затрыманы 9 студзеня ў той час, як пайшоў выносіць смецце. Невядомыя людзі заявілі яму, што ён павінен сесці ў машыну і праехаць з імі.

15 студзеня апазіцыянер быў прысуджаны да сямі суткаў арышту. Суддзя Цыганкова прызнала яго вінаватым у «хуліганстве» - нецэнзурнай лаянцы. Гэты артыкул актыўна выкарыстоўваецца ў Беларусі для арыштаў апазіцыянераў, каб схаваць палітычную матывіроўку рэпрэсіяў.

Свой арышт Сурган звязвае з правакацыямі супраць віцебскіх апазіцыянераў, якія ўзмацніліся пасля таго, як 7 студзеня на галоўнай ёлцы горада з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора Віцебску 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). 12 студзеня апазіцыянер быў вызвалены пад падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках