25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў вучаць пісаць «правільныя» артыкулы пра крызіс

3

Бялыніцкі райвыканкам занепакоіўся, што ў незалежнай газеце «Паходня» пішуць пра праблемы з выплатай зарплатаў на прадпрыемствах.

Як паведамляе «Радыё Свабода», Бялыніцкі райвыканкам абвінавачвае выдаўца незалежнай грамадска-палітычнай газеты «Паходня» Барыса Вырвіча ў распаўсюджванні непраўдзівай інфармацыі пра эканамічную сітуацыю ў раёне.

Раніцай 19 студзеня да журналіста прыйшоў участковы інспектар міліцыі і ўзяў у яго пісьмовае тлумачэнне.

«Прыйшоў старэйшы лейтэнант Аляксандр Русецкі. Ён паведаміў, што ў раённы аддзел міліцыі прыйшла скарга з райвыканкама адносна леташняга лістападаўскага артыкула ў «Паходні» "У раёне праблемы з выплатай зарабатнай платы"», -- распавёў Барыс Вырвіч.

Паводле скаргі, інфармацыя ў артыкуле не адпавядае сапраўднасці, паколькі зарплаты, як заяўляюць у райвыканкаме, выплачваюцца своечасова. Міліцыянт цікавіўся, адкуль журналіст браў факты для сваёй публікацыі.

«Я адказаў, што збіраў іх па ўсім раёне. Назваў канкрэтныя сельгаспрадпрыемствы і арганізацыі, дзе з зарплатамі былі праблемы», -- паведаміў Барыс Вырвіч.

«Атрымаўшы адказы на свае пытанні, ён сышоў», -- распавёў выдавец «Паходні».

Журналіст лічыць, што райвыканкаму загадалі ідэолагі з аблвыканкама ліквідаваць незалежнае выданне, паколькі яго публікацыі атрымліваюць шырокі водгук як у раёне, так і за яго межамі.

Газета «Паходня» выдаецца з 1993 года. Распаўсюджваецца па Бялыніцкім раёне (Магілёўская вобласць). Яе тыраж 299 асобнікаў. Распаўсюджваннем, акрамя журналістаў, займаюцца і мясцовыя прадпрымальнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках