25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» незаконна прызываюць у войска

9
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» незаконна прызываюць у войска

Насуперак пастановы медкамісіі Алега Ладуцьку прызываюць на ваенную службу.

Алегу Ладуцьку патэлефанавалі сёння з ваенкамата ў 6.40 (!) раніцы і папрасілі з’явіцца да васьмі гадзін.

«Я, вядома, здзівіўся такому ранняму тэлефанаванню, але нічога не западозрыў. Рэч у тым, што раней медкамісія прызнала мяне непрыдатным да страявой службы з прычыны заікання, і мне сказалі, што ў студзені выклічуць у ваенкамат, каб уручыць ваенны білет. Але калі я прыйшоў, мяне адвялі ў прыёмную начальніка ваенкамата Ленінскага раёна. Там быў палкоўнік, які заявіў, што дыягназ медкамісіі няправільны, і я прыдатны «хоць у космас», - распавядае Алег Ладуцька ў інтэрв'ю сайту «Еўрапейская Беларусь».

Пасля гэтага Ладуцьку ўручылі позву на наступны дзень. Пры гэтым, у якасці прычыны выкліку была пазначана «размова з начальнікам ваенкамата».

«Згодна з законам у адпаведнасці з рашэннем медкамісіі мне дадзена адтэрміноўка на тры гады. Усе астатнія дзеянні: тэлефанаванні ў шэсць раніцы, гутаркі з палкоўнікам і іх аўтарытэтныя «дыягназы» незаконныя. Такія дзеянні я лічу самаўпраўнасцю і правакацыяй, звязанымі з маёй актыўнай грамадскай дзейнасцю. Я буду абскарджваць іх у пракуратуры і міжнародных структурах», - заяўляе дэмакратычны актывіст.

Апошнім часам незаконны прызыў у войска стаў вельмі распаўсюджаным спосабам барацьбы з дэмакратычнай апазыцыяй у Беларусі. У войска, нягледзячы на адтэрміноўкі ў сувязі з вучобай, сямейным становішчам і станам здароўя, незаконна быў закліканы цэлы шэраг моладзевых лідэраў - Зміцер Жалезнічэнка, Франак Вячорка, Алесь Каліта, Зміцер Хведарук, Іван Шыла ды іншыя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках