25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск наведае кіраўнік адміністрацыі Ахмадзінежада

3

Кіраўнік адміністрацыі іранскага дыктатара плануе наведаць Беларусь у лютым.

Пра гэта БелТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі Сеед Абдала Хасейні.

Паводле інфармацыі афіцыйнага агенцтва, падчас візіту і перамоваў у Менску плануецца абмеркаваць пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Сейед Абдала Хасейні заявіў, што мінулы год быў важным у плане наладжвання эканамічных сувязяў паміж дзвюмя краінамі. «Летась некаторыя нашыя праекты не развіваліся, але зроблена вялікая праца для таго, каб сітуацыя змянілася. Лічу, што закладзена добрая аснова для развіцця кантактаў на перспектыву не толькі ў галіне эканомікі, але таксама культуры, адукацыі», - сказаў ён.

Амбасадар упэўнены, што сёлета колькасць узаемных візітаў павялічыцца, а значыць, паводле яго словаў, будуць больш актыўна развівацца беларуска-іранскія сувязі ў галіне эканомікі, культуры, адукацыі.

Беларусь і Іран ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1992 годзе, і абодва бакі падтрымліваюць шчыльныя адносіны ў апошнія гады ў рэгулярных сустрэчах на высокім узроўні і розных пагадненнях.

У Беларусі створаны два банкі для палягчэння фінансавых і банкаўскіх паслуг паміж дзвюмя краінамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках