25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў пераследуюць напярэдадні выбараў

7
Журналістаў пераследуюць напярэдадні выбараў

На думку Жаны Літвіной, вынесенае Мінюстам папярэджанне Беларускай асацыяцыі журналістаў – спроба пераключыць увагу з праблемаў СМІ на абарону арганізацыі.

Такое меркаванне старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна выказала на паседжанні праўлення арганізацыі 19 студзеня.

«Я думаю, такім чынам нас выпрабоўваюць, і ўсё гэта наўпрост звязанае з выбарамі ў мясцовыя Саветы, якія набліжаюцца, і падрыхтоўкай прэзідэнцкіх выбараў, - лічыць Жана Літвіна. – І гэты тэст нам трэба прайсці».

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі выставіла прэтэнзіі да пасведчанняў, якія выдае БАЖ, да дзейнасці Цэнтра прававой дапамогі СМІ і да пазначаных на сайце мэтаў дзейнасці арганізацыі. Звяртае на сябе ўвага той факт, што такія пасведчанні БАЖ выдае ўжо 10 гадоў, Цэнтр прававой абароны СМІ дзейнічае з 1999 года, а сайт працуе з 2003-га.

«Адзначу, што санкцыі міністэрства накіраваныя на тры важныя «паслугі», якія прапаноўвае БАЖ: пасведчанне, прававая дапамога і інфармацыйная падтрымка беларускіх журналістаў. Таму гэтае папярэджанне датычыць не толькі самой арганізацыі, але і ўсіх яе чальцоў», - падкрэсліў намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец.

Праўленне па пунктах абмеркавала загад аб вынясенні афіцыйнага папярэджання, якое намеснік міністра юстыцыі Аляксандр Сіманаў падпісаў 15 студзеня, і аднагалосна выказалася за абскарджанне санкцыі ў Вярхоўным судзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках