25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памідоры даражэ за гішпанскія і турэцкія (Фота)

26

З менскіх крамаў знікае імпартны тавар, на змену якому прыходзіць беларускі «заменнік».

Беларускія ўлады ўжо даўно мараць пазбавіцца ад імпарту, каб разгрузіць склады і скараціць адмоўнае сальда знешняга гандлю. Праўда, беларускія аналагі, якія прыходзяць на змену замежным таварам, не заўсёды адрозніваюцца высокай якасцю (узгадаем айчынны трыкатаж у дзяржаўных універмагах пад шыльдай «Купляйце беларускае!») і, акрамя таго, не могуць пахваліцца таннасцю.

Уся нацыянальная праграма імпартазамяшчэння фактычна пабудаваная на прынцыпе, калі на змену якаснай імпартнай прадукцыі прыходзіць даражэйшы «намеснік», выраблены на беларускіх прадпрыемствах, якія церпяць глыбокі крызіс.

Напрыклад, як паведамляе вядомы беларускі блогер malishevsky, у менскім універсаме «Чкалаўскі» прадстаўленыя чатыры віды таматаў з трох краінаў: Гішпанія (2 віды), Турцыя і Беларусь. Таматы значна адрозніваюцца па кошце: 7.310 рублёў, 9.620 рублёў, 10.430 рублёў, 11.779 рублёў.

Самым танным апынуўся памідор, вырашчаны ў Турцыі. Гішпанская «сліўка» каштуе 9 620 рублёў. Але самым дарагім апынуўся памідор, які вырасціла «Менская агароднінная фабрыка». Ён абыйдзецца спажыўцу ў 11 770 рублёў.

Мабыць, дарагоўля тлумачыцца асаблівымі смакавымі якасцямі, якія могуць паспрачацца з гішпанскімі таматамі. Альбо беларускі вытворца ўкладваў у кошт і патрыятычны прынцып – «няма нічога даражэй за радзіму».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках