25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы занепакоена затрыманнямі актывістаў СПБ

4

У амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Менску выказваюць занепакоенасць у сувязі з масавым затрыманнем актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі.

«Амбасада занепакоена развіццём сітуацыі вакол неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі і эскалацыяй канфлікту, які пачаў прызнаны ўладамі Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Іосіфа Лучніка. І сёння знаходзяцца пад пытаннем усе дамоўленасці аб статус-кво ў дачыненні да гэтай арганізацыі», - перадае БелаПАН заяву прадстаўніка польскай дыпмісіі ў Менску.

Амбасада будзе інфармаваць МЗС Польшчы аб масавых затрыманнях актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў.

Нагадаем, што 21 студзеня ў Беларусі адбыліся масавыя затрыманні актывістаў неафіцыйнага Саюза палякаў. Людзей, якія ехалі падтрымаць кіраўніка Дома польскага ў Івянцы і не даць уладам адабраць будынак, у масавым парадку затрымлівалі па дарозе. Былі затрыманыя дзесяткі чалавек.

Саюз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з'яўляецца афіцыйна прызнанай. СПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымліваецца ўрадам Польшчы, церпіць ў Беларусі ганенні.

У той жа час улады Польшчы неаднаразова заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх стасункаў з'яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Саюза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках