25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве партрэты неплацельшчыкаў вывесяць на білбордах

21

У Магілёве плануюць вывесіць на рэкламных шчытах партрэты людзей, якія не плацяць за камунальныя паслугі, піша «Звязда».

У гарадскім цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэм абмяркоўваюць новы праект, які дапаможа спагнаць запазычанасці па кватэрнай плаце. На пачатак гэтага года пазык назапасілася на 2,5 мільярда, перадае «Еўрарадыё».

Летась цэнтр паспяхова правёў акцыю - на дзвярах злосных неплацельшчыкаў з'явіліся налепкі. Як высветлілася, такі маральны ціск прыносіць больш вынікаў, чым угаворы, патрабаванні і нават адключэнні.

Сёлета ў Магілёве плануецца расклейваць партрэты злосных неплацельшчыкаў на канструкцыях гарадской вонкавай рэкламы. У цэнтры інфармацыйных сістэм зрабілі нават відэаролік, які папярэджвае аб магчымасці бясплатна пакрасавацца на білбордах за няўплату.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках