25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадравыя перастаноўкі ў КДБ і МЗС

19

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу зрабіў кадравыя прызначэнні ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі, Міністэрстве замежных спраў і на шэрагу прадпрыемстваў.

Беларускі кіраўнік прызначыў Леаніда Дзядкова намеснікам старшыні КДБ, Ігара Бахматава - намеснікам старшыні Камітэта дзяржбяспекі па кадраваму забеспячэнню і арганізацыйнай працы.

Ігар Бусько прызначаны начальнікам упраўлення КДБ па Берасцейскай вобласці, Іван Ляскоўскі - начальнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, Іван Корж - начальнікам упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці, Ігар Сяргеенка - начальнікам упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці і Уладзімір Калач - начальнікам упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці .

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў Сяргея Шугаева начальнікам галоўнага ўпраўлення контрвыведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Віктара Яруту - начальнікам галоўнага ўпраўлення ўрадавай сувязі КДБ.

Рашэннем кіраўніка Ігар Кузняцоў прызначаны начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусі».

Лукашэнка таксама прызначыў Валерыя Брылёва Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам рэспублікі ў Казахстане.

Віктар Дзенісенка ўзначаліць дыпламатычную місію Беларусі ў Кыргызстане.

Акрамя таго, кіраўнік прызначыў Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Беларусі ў ААЭ Аляксандра Сямешку амбасадарам рэспублікі ў Дзяржаве Катар і Каралеўстве Саудаўская Аравія па сумяшчальніцтве.

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар у Егіпце, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў Ігар Фісенка прызначаны амбасадарам рэспублікі ў Султанаце Аман па сумяшчальніцтве.

Прызначаныя таксама новыя намеснікі кіраўніка справамі Лукашэнкі - Анатоль Дазораў, Юрый Назараў, Іосіф Роліч.

Валерый Хаджаеў прызначаны генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка»; Аляксандр Сазановіч - генеральным дырэктарам дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб'яднання «Белрэсурсы».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках