25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузек: Рэакцыя на арышты беларускіх палякаў павінна быць неадкладнай

13
Ежы Бузек: Рэакцыя на арышты беларускіх палякаў павінна быць неадкладнай

Прэзідэнт Еўрапарламента выказаў занепакоенасць у сувязі з апошнімі масавымі затрыманнямі актывістаў неафіцыйнага Звяза палякаў у Беларусі.

«Рэакцыя павінна быць неадкладнай. Мы павінны дзейнічаць рашуча і цвёрда. Мы ўсё яшчэ памятаем Польшчу ў 1970-1980-я, калі сябры нацыянальна-вызвольнага руху атрымлівалі ў турмах падтрымку звонку. Гэтая падтрымка мае вырашальнае значэнне, і мы будзем настойваць на ёй», - заявіў Ежы Бузек падчас свайго візіту ў Варшаву.

Напярэдадні сваю занепакоенасць у сувязі з развіццём сітуацыі выказала амбасада Польшчы ў Беларусі. 22 студзеня намеснік міністра замежных справаў Польшчы Ян Баркоўскі заявіў у Варшаве, што «беларускія ўлады відавочна ўзмацняюць ціск на польскую нацыянальную меншасць у Беларусі», перадае «Радыё Свабода».

Баркоўскі таксама заявіў, што паводле неафіцыйнай інфармацыі, «мясцовыя ўлады ў раёне, які быў у цэнтры канфлікту, спрабуюць закрыць польскія школы».

Намеснік кіраўніка польскага знешнепалітычнага ведамства выказаў надзею на тое, што праблема будзе вырашаная.

Нагадаем, што 21 студзеня ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні актывістаў непрызнанага Звяза палякаў Беларусі. Былі затрыманыя 43 актывісты, якія накіроўваліся ў Івянец (Менская вобласць) дзеля таго, каб падтрымаць кіраўніка мясцовай ячэйкі звяза Тэрэзу Собаль, на якую аказваўся ціск з боку ўладаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках