25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін ўсё-такі падаражэў - з 23 студзеня

61
Бензін ўсё-такі падаражэў - з 23 студзеня

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя адпускныя кошты на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС.

Як паведамляе сайт «Белнафтахіма», рознічныя кошты на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС, з 23 студзеня 2010 года павялічыліся ў сярэднім на 2 адсоткі і складаюць за 1 літр:

бензін Нармаль-80 - 1940 рублёў,

бензін АІ-92 - 2520 рублёў,

бензін АІ-95 - 2840 рублёў,

дызельнае паліва - 2270 рублёў,

біядызельнае паліва - 1950 рублёў.

Змены «Белнафтахім» звязвае з коштавай сітуацыяй на сусветным нафтавым рынку. У параўнанні з вераснем 2009 года, калі адбылася папярэдняя карэктыроўка рознічных коштаў на нафтапрадукты, па выніках 20 дзён студзеня 2010 года сярэднія біржавыя каціроўкі нафты ўзраслі на 15 працэнтаў.

Раней паведамлялася са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання, што канцэрн «Белнафтахім» падрыхтаваў праект указа, які прадугледжвае павышэнне ўнутраных коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня 2010 года ў сярэднім на 10%.

На гэта прэс-сакратарка канцэрна Марына Касцючэнка заявіла, што «павышэння рознічных коштаў на нафтапрадукты з 21 студзеня не будзе». Пры гэтым яна сказала, што «калі павышэнне і будзе, дык яно будзе пазней і не ў такім значным аб'ёме».

Апошні раз «Белнафтахім» падвышаў ўнутраныя кошты на нафтапрадукты з 10 верасня 2009 года, тлумачачы гэта ростам закупачных цэнаў на нафту. Да гэтага кошты на аўтамабільнае паліва змяняліся ў снежні 2008 года, калі яны былі зніжаны на 10%.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках