25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армейскае кіраўніцтва адмаўляе ў лячэнні Франаку Вячорку

6

У гвалтоўна прызванага ў армію моладзевага актывіста сур'ёзна пагоршыўся стан здароўя, аднак яго адмаўляюцца шпіталізаваць.

20 студзеня Франака Вячорку вазілі на абследаванне ў Мазырскі дыспансер. Там урачы паставілі яму дыягназ: дэрматыт як ускладненне ад каросты. Але пры гэтым моладзеваму актывісту адмовілі ў стацыянарным лячэнні.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў бацька моладзевага актывіста, адзін з лідэраў Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Ён нагадаў, што яго сына 5 студзеня забралі са шпіталя ў вайсковую частку пасля таго, як на сайце «Радыё Свабода» з'явілася аб'ява пра анлайн-канферэнцыю з Франакам Вячоркам. Пасля гэтага моладзевага актывіста яшчэ пакаралі сям'ю пазачарговымі нарадамі за нібыта хлусню пра наяўнасць каросты ў частцы.

«Урачы вырашылі яго шпіталізаваць, каб лячыць ад дэрматыту, але камандаванне з невядомых прычынаў доктара не паслухала. Яго забралі ў казарму, дзе ён па стане на гэты момант не пакладзены ў санчастку і не мае неабходных лекаў», -- распавёў Вінцук Вячорка.

«У такім стане яго спрабавалі ставіць у нарады. Я тэлефанаваў камандаванню брыгады ў Баранавічы, намесніку камандзіра па ідэалогіі Сяргею Грысюку, і паведаміў пра парушэнне правоў чалавека, які не атрымлівае своечасовую медыцынскую дапамогу, нарэшце, пра правы пацыента. На жаль, пачуў на гэта толькі рэпліку: «Хай лепш служыць, як "паложана"», -- паведаміў бацька гвалтам прызванага ў армію моладзевага актывіста.

Нагадаем, што ў ліпені 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Менска прызнала Франака Вячорку непрыдатным да ваеннай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэтае рашэнне пад сумнеў. Пасля абследавання ў ваенным шпіталі маладому чалавеку была дадзеная адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Менска прызнаў моладзевага актывіста прыдатным да ваеннай службы. Суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджанае рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суда было прынятае ў адсутнасць Франака Вячоркі і яго адваката.

У цяперашні час малады чалавек праходзіць службу ў ваеннай частцы 48694 у Мазыры (Гомельская вобласць).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках