25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся разглядаць скаргу палітжаўнера Яўгена Скрабца

3

Суддзя Ленінскага раёна Берасця пастанавіла адмовіць у разглядзе скаргі актывіста «Маладога фронту» на незаконныя дзеянні прызыўной камісіі.

Суддзя Карпава патлумачыла адмову тым, што ў неабходны тэрмін суд не атрымаў запатрабаваных папераў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Суддзя беспадстаўна запатрабавала шэраг дакументаў, якія не з'яўляюцца абавязковымі для разгляду скаргі Скрабца. Па-другое, знаходзячыся ў арміі, складана збіраць паперы - гэта даволі-такі марудны працэс. Па-трэцяе, лісты з Берасця да вайсковай часткі ў Жлобін даходзяць на працягу цэлых трох тыдняў. Лічу, што суддзя наўмысна зводзіць разгляд скаргі на «нішто», каб не браць на сябе маральную адказнасць за судовае рашэнне», - пракаментавала пастанову суддзі прадстаўніца «Маладога фронту» Наста Лойка.

Нагадаем, што Яўген Скрабец быў гвалтоўна прызваны ў армію і з 21 верасня 2009 года праходзіць тэрміновую службу ў Жлобіне.

Ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на берасцейскага маладафронтаўца, нават з яго выкраданнем супрацоўнікамі міліцыі і гвалтоўным змяшчэннем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што моладзевы актывіст мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла на запатрабаванне ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы.

Супраць моладзевых актывістаў у Беларусі дзейнічае так званы «палітычны прызыў» - нягледзячы на наяўнасць прычынаў для адтэрміноўкі службы ў арміі, парушаючы закон, іх фактычна гвалтам размяркоўваюць у ваенныя часткі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках