26 лiстапада 2024, aўторак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Попыт на валюту ў некалькі разоў перавышае прапанову

65
Попыт на валюту ў некалькі разоў перавышае прапанову

Як і год таму, на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на валюту моцна перавышае яе прапанову.

Газета «Наша Ніва» прыводзіць наступныя лічбы:

26 студзеня попыт склаў 37,0 мільёнаў даляраў, прапанова - 5,1

25 студзеня: попыт 48,1 мільёнаў даляраў, прапанова - 8,5

22 студзеня: попыт 31,9 мільёнаў даляраў, прапанова - 32,3

21 студзеня: попыт 29,0 мільёнаў даляраў, прапанова - 7,2

20 студзеня: попыт 22,1 мільёнаў даляраў, прапанова - 5,3

19 студзеня: попыт 47,6 мільёнаў даляраў, прапанова - 10,6

15 студзеня: попыт 25,6 мільёнаў даляраў, прапанова - 4,1

Як адзначае выданне, гэта дакладны знак, што экспартныя паступленні ў Беларусь застаюцца на нізкім узроўні. Працяг такой сітуацыі можа прымусіць Нацбанк у чарговы раз дэвальваваць беларускі рубель.

У канцы мінулага года Лукашэнка заяўляў, што ў 2010-м новых крэдытаў МВФ не спатрэбіцца. Здаецца, аднак, што толькі новыя запазычанасці могуць кампенсаваць дэфіцыт бягучага рахунку Беларусі. Тым больш, што дадатковы ўдар па чаканнях нанесла жаданне Расеі скараціць схаваныя нафтавыя датацыі беларускага рэжыму.

26 студзеня даляр паўтарыў рэкорд, усталяваны ў ліпені мінулага года. Курс, абвешчаны Нацбанкам на заўтра, складае 2882 рублёў. Што датычыць продажу валюты ў абменніках, дык там амерыканскія грошы перайшлі мяжу ў 2900 рублёў.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках